Урок гісторыі ў 7 класе
Эпоха Вялікіх
геаграфічных адкрыццяў
Падрыхтаваў настаўнік гісторыі Буйнавіцкай
сярэдняй школы
Аляксандр Міхайлавіч Буцько
Тэма ўрока:
“Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў”
Тып урока: камбінаваны
Мэты ўрока:
- высветліць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў,
даць ім агульную характарыстыку;
- азнаеміць вучняў з мараплаўцамі-першаадкрывальнікамі;
- выявіць наступствы і значэнне Вялікіх геаграфічных адкрыццяў;
- развіваць у вучняў уменне ўстанаўліваць прычыны,
следства і значэнне гістарычных падзей і з'яў, уменне канкрэтызаваць падзеі;
Абсталяванне ўрока: мультымедыйны праектар і экран, атлас “Сусветная гісторыя Новага часу 7 клас”. Ход урока1.Арганізацыйны момантДобры дзень, дзеці! Я вітаю ўсіх і рады бачыць вас бадзёрымі, вясёлымі і здаровымі.Нам спатрэбяцца для работы падручнікі па гісторыі, а так сама атласы. Хацелася б каб на ўроку вы былі уважлівымі і актыўнымі.Сёння на ўроку я прапаную вам адправіцца ў падарожжа. Ці згодны вы?
Слайд №1,2
Паведамленне тэмы і задач урока
- Перад тым, як пачнем працаваць па новай тэме, давайце, калi ласка,
праверым, як вы засвоілі пройдзены матэрыял і выканалі дамашняе
заданне.
2.Праверка дамашняга задання
Вучні атрымліваюць “Рабочыя лісты”, на якіх размешчаны заданні (”па пройдзеным матэрыяле”
і па новай тэме). Самастойна выконваюць заданні па пройдзеным матэрыяле (5-6 хв.),
адразу ж пасля гэтага
правяраюць свае адказы
Слайд № 3,4,5
2
Рабочы ліст вучня(вучаніцы) 7 класа
______________________________________________
па тэме: “Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў”
Заданні па пройдзеным матэрыяле
Падзеі. Назавіце краіны да якіх адносяцца падзеі
1. Аблога Арлеана ______________________
2. Выпуск першай друкаванай кнігі__________________
3. Скліканне генеральных штатаў __________________
4. Прыняцце “Залатой булы”______________________
5. Барацьба Людовіка ХІ і Карла Смелага______________
6. Вайна Пунсовай і Белай ружы_____________________
Даты. З якімі падзеямі звязаны даты?
1.1337-1453гг.-_________________________________________________
2. 1309-1377гг.-_____________________________________________________
3. 1479г.-______________________________________________________
4. 1445г.-__________________________________________________________
Асобы. Суаднясіце (злучыце стрэлкамі)
Ф.Брунелескі
вынаходнік кнігадрукавання
І.Гутэнберг архітэктар
С.Батычэлі скульптар
Данатэла мастак
Франтальны апрос “Значэнне кнігадрукавання”
Слайд №6
Рукапісныя кнігі Друкаваныя кнігі
1.Высокі кошт аднаго экземпляра, 1. ???
выраб адзінкавых экземпляраў
2. Выраб кніг цягнуўся месяцамі 2.???
3. Асноўныя цэнтры вырабу кніг- 3.???
Вялікія геаграфічныя
адкрыцці
Прынц Энрыкі гэта
________________________________________________
Праславіўся тым,што
________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________
Хрыстафор Калумб гэта______________________________________________________________
Праславіўся тым, што ў ________ годзе
_________________________________________________
Барталамеу Дыяш у
_________ годзе __________________________________________________
Васка да Гама стаў
вядомы таму, што ў __________годзе __________________________________
__________________________________________________________________________________
3. Вывучэнне новага матэрыяла Слова настаўніка Слайд №6 План вывучэння новага матэрыяла 1. Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў 2. Першыя мараплаўцы 3. Што адкрыў Хрыстафор Калумб? 4. Пошукі марскіх шляхоў у Індыю
З сярэдзіны 15 да сярэдзіны 17 ст. еўрапейцы адкрылі шмат невядомых ім да
гэтага зямель. Гэтыя адкрыцці называюць Вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі. Яны
дабраліся да поўдня Афрыкі, а абагнуўшы яе, даплылі да Індыі. Былі адкрыты
Амерыка, а затым Аўстралія. Першыя кругасветныя падарожжы дазволілі канчаткова
даказаць, што Зямля мае форму шара.
Якія ж прычыны
пабудзілі еўрапейцаў адправіцца ў далёкія плаванні?
Прычын было
некалькі. Давайце паспрабуем разабрацца.
Слайд №7
Мы ўжо ведаем, што
ў Познім сярэдневякоўі ў Еўропе бурна развіваліся гарады, узнікалі мануфактуры,
а значыць і тавараў выраблялася больш, развіваўся гандаль. Канешне уладальнікі
мануфактур, купцы былі зацікаўлены ў тым каб прадаць як мага больш сваіх
тавараў, таму ім патрэбны былі новыя рынкі збыту і яны пачнуць іх шукаць у
далёкіх краінах.
Па-другое, багатыя
еўрапейцы- купцы, банкіры самі хацелі купляць раскошныя тавары з Усходу, бо
такіх не рабілі ў Еўропе. Напрыклад тканіны такія як шоўк, вострыя прыправы.
Па-трэцяе, яны
хацелі разбагацець на захопах новых зямель. Хадзілі чуткі, што на Усходзе ёсць
краіны багатыя золатам і іншымі каштоўнасцямі.
Акрамя таго, традыцыйна гандаль з Усходам вёўся праз парты Міжземнага мора. Заваевы турак-асманаў, якія захапілі ўвесь блізкі Усход і Паўночную Афрыку, адсеклі Еўропу ад традыцыйных рынкаў. Усё гэта прывяло да пошуку новых гандлевых шляхоў на Ўсход. Даследаваліся два шляхі: вакол Афрыкі, які пракладвалі партугальцы, і заходні, дзе галоўную ролю іграла Іспанія.Работа ў сшытках. Вучні коратка выпісваюць прычыны ВГА Пачаліся рызыкоўныя падарожжы. Але яны былі немагчымы без дасягненняў у навуцы і тэхніцы, без новых ведаў у геаграфіі, астраноміі і марской справе.Усё больш вучоных к гэтаму часу скланяліся да думкі, што Зямля мае форму шара, а значыць калі плысці з Еўропы ўвесь час на Захад, то можна папасці на Усход у Кітай і Індыю. Азнаямленне з гістарычнай даведкай у падручніку с.13 Вучань чытае ўголас Слайд №83Каб ажыццявіць такое доўгае плаванне патрэбны былі прыборы для арыенціроўкі караблёў. І такія прыборы з'явіліся. Компас і астралябія, якая дазваляла арыенціравацца па зорках на небе. Слайд №9Для далёкіх падарожжаў патрэбны былі і новыя караблі. Лепшымі з іх сталі каравела і галіон Слайд №10,11Слова “піянер” азначае “першапраходец”. Дык вось піянерамі сярод еўрапейскіх краін якія распачалі пошукі марскіх шляхоў былі Партугалія і Іспанія. Работа з атласам. Адкрываем карту на с.2-3 і знаходзім Партугалію і Іспанію Яны мелі зручнае геаграфічнае становішча. Партугалія знаходзілася на краі Еўропы, заходнія межы якой амываліся Атлантычным акіянам. Краіна мела зручныя парты, куды заходзіла шмат судоў з розных дзяржаў. З даўніх часоў партугальцы плавалі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, яны былі самымі вопытнымі маракамі ў Еўропе.Арганізатарам першых партугальскіх экспедыцый стаў прынц Энрыкі Слайд №12 Паведамленне вучня “Энрыкі-мараплавец” Падчас выступлення вучня астатнія, апіраючыся на матэрыял паведамлення, запаўняюць абаротную старану рабочага ліста. Слова настаўніка Прасоўванне партугальцаў уздоўж афрыканскага узбярэжжа на поўдзень, прымусіла іспанцаў шукаць іншага шляху ў Індыю. Іспанія не хацела развязваць вайну з суседняй Партугаліяй. Кароль Фердынанд і каралева Ізабела прынялі прапанову італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калумба адправіць караблі у Індыю праз Атлантычны акіян на захад. Слайд №13 Паведамленне вучня “Х.Калумб”Вучні прадаўжаюць працаваць на рабочым лісце Слайд №14 Работа з атласам. Карта на с.2-3 і знаходзім шляхі Калумба да Амерыкі Азнаямленне з гістарычнай даведкай “Калумб ажыццявіў яшчэ тры экспедыцыі ў Амерыку” у падручніку с.64 Вучань чытае ўголас Слова настаўніка Работа ў рабочых лістах Слайд №15 Ужо пасля смерці прынца Энрыкі партугальцы здолелі дабрацца па моры да Індыі.У 1488 годзе мараплавец Барталамеу Дыяш адкрыў паўднёвы край афрыканскага мацерыка- мыс, названы ім мысам Добрай Надзеі. Слайд №16 Работа з атласам. Карту на с.2-3 знаходзім шлях ДыяшаАдкрыцці Калумба прымусілі партугальцаў спяшацца.Летам 1497года з Лісабона выйшла ў мора флатылія з 5 караблёў пад кіраўніцтвам Васка да Гамы. Паведамленне вучня “Васка да Гама” Слайд №17, 18 Работа з атласам. Карта на с.2-3 знаходзім шлях Васка да Гамы Слайд №19, 20 4 Слова настаўніка Геаграфічныя адкрыцці зробленыя еўрапейцамі мелі мноства наступстваў. Гэта:Слайд №21• 1. . Атрыманы новыя дадзеныя аб Зямлі – яна па форме шар• 2 Новыя ўяўленні аб землях, кантынентах, народах• 3. . Атрымалі развіцце навукі: геаграфія, астраномія, гісторыя• 4. Складваецца адзіны сусветны рынак• 5. Галоўныя марскія шляхі зрушыліся з мораў у акіяны• 6. З'явіліся новыя парты: Лісабон, Лондан, Амстэрдам• 7. Новыя прадукты харчавання А значыць можна смела сказаць, што гэта былі Вялікія геаграфічныя адкрыцці. Работа ў сшытках. Вучні коратка выпісваюць наступствы ВГА 4.Замацаванне новага матэрыяла Слайд №22Назавіце падзею 1488 год Адкраццё мыса Добрай Надзеі 1492 год Адкрыццё Калумбам Амерыкі 1498 год Васка да Гама адкрыў марскі шлях у Індыю Слайд № 23,24 Суаднясіце правільна• Каравела - Прыбор для арыенціравання• Астралябія - Першапраходец• Піянер - Марское судна 5.Падвядзенне вынікаўВучні здаюць рабочыя лісты (адзнакі будуць аб'яўлены на наступным уроку, пасля праверкі настаўнікам) 6.Дамашняе заданне § 2, с.17, з.4 7.РэфлексіяПрадоўжыце сказ “Сення на ўроку я даведаўся, што …”
5
Комментариев нет:
Отправить комментарий